Рэха вайны. Беларускія паралімпійцы не змаглі вылецець у Пекін

Беларускія паралімпійцы не змаглі вылецець у Пекін для ўдзелу ў Паралімпіядзе. Пасля ўрачыстых праводзінаў яны замест аэрапорта вярнуліся ў спорткомплекс «Раўбічы».

Алег Шэпель. Фота СТБ

Алег Шэпель. Фота СТБ

У каментары Sputnik старшыня Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель патлумачыў, што цяжкасці ўзніклі праз адмену палётаў над паветранай прасторай Украіны. Гэтая мера была ўведзеная Украінай пасля пачатку расійскай агрэсіі.

Беларускія паралімпійцы планавалі ляцець у Пекін праз Стамбул. Цяпер разглядаецца варыянт даехаць на аўтобусе да Масквы і ўжо адтуль ляцець у Кітай. Папярэдняй датай выезду называюць 27 лютага.