У БДУ ў 2018 годзе пачнуць рыхтаваць спецыялістаў-сіноптыкаў

Пра гэта паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Раман Лабазнаў.

term.jpg

Раней у Беларусі не рыхтавалі сіноптыкаў.
«Ужо зроблены сур'ёзныя крокі для забеспячэння падрыхтоўкі кадраў. Вядома, да гэтага пытання трэба падыходзіць комплексна. Арганізаваць навучальны курс у прынцыпе нескладана, але хто будзе навучаць спецыялістаў дадзенага профілю? Акрамя таго, усіх выпускнікоў трэба забяспечыць працай. Так што гэтая задача няпростая, хутка яе не вырашыш, але зачэпкі ўжо ёсць. Мы прыступілі да вырашэння гэтай праблемы сумесна з Міністэрствам адукацыі і БДУ. Разам з геаграфічным факультэтам БДУ распрацавалі адпаведны план і з верасня бягучага года ўжо плануем пачаць набор спецыялістаў у магістратуру», — сказаў Раман Лабазнов.
Пры гэтым застаецца адкрытым пытанне аб тым, хто будзе навучаць сіноптыкаў і аб далейшым працаўладкаванні дадзеных спецыялістаў.
Паводле thinktanks.by