У Беларусь перадалі Віфлеемскі агонь

Каталіцкія скаўты даставілі Віфлеемскі агонь у Гародню, распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

racyja.com

racyja.com

Урачыстая служба прайшла ў Кафедральным саборы Святога Францыска Ксаверыя. У суботу каталіцкія скаўты даставілі агонь ў мінскі архікафедральны сабор Святога Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Эстафета Віфлеемскага агню па епархіях Беларусі будзе праходзіць да 23 снежня. Запаліць Віфлеемскую свечку зможа кожны, незалежна ад канфесіі. Штогод акцыя перадачы Віфлеемскага агню аб’ядноўвае мноства людзей у розных краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі.
racyja.com