У Беларусi абмяжуюць забаўляльныя мерапрыемствы і прыспусцяць сцягі

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў сувязі з авіякатастрофай, якая адбылася ў Расіі.

euroradio.fm

euroradio.fm

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Абмежаваныя таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць дадзеныя абставіны пры фарміраванні эфіру.
Як паведамлялася, у Расіі 26 снежня аб'яўлены днём агульнанацыянальнай жалобы па загінуўшых у авіякатастрофе самалёта Ту-154.