Масква палохае палякаў пагаршэннем адносін з-за дэмантажу помнікаў таталітарызму
Расія перажывае, што з-за паправак у польскім заканадаўствы, якія забараняюць "прапаганду камунізму ці іншага таталітарнага ладу", у Польшчы могуць знесці расійскія і савецкія помнікі, у выніку чаго адносіны паміж краінамі пагоршацца.

Пра гэта гаворыцца ў каментары МЗС РФ, перадае espreso.tv. "Нам вядома аб падрыхтоўцы паправак да польскага заканадаўства, якія забараняюць "прапаганду камунізму ці іншага таталітарнага ладу". Іх прыняцце адкрые шлях да масавага вынішчэння савецкіх/расійскіх помнікаў у Польшчы. Хочам рашуча перасцерагчы польскі бок ад такога неабдуманага кроку, каб пазбегнуць дадатковых ускладненняў у нашых і без таго няпростых двухбаковых адносінах ", — гаворыцца ў заяве.
У МЗС РФ таксама адзначылі, што на днях у польскім горадзе Ланьцут пачаўся дэмантаж помніка Падзякі савецкім воінам. Расійскі бок заяўляе, што ніякіх кансультацый з РФ, як таго патрабуюць міжнародна-прававыя абавязацельствы Варшавы, з гэтай нагоды праведзена не было.