У Беларусі больш за тысячу нераскрытых забойстваў 1980-1990-х гадоў
Следчы камітэт Беларусі прыме дадатковыя меры для раскрыцця забойстваў мінулых гадоў, паведаміў старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Іван Наскевіч. Крыніца фота: Следчы камітэт
"Гэта справы і 1980-х, і 1990-х гадоў. Такіх спраў у агульнай складанасці крыху больш за тысячу", — сказаў Іван Наскевіч.
Паводле яго слоў, будзе праведзена поўная рэвізія ўсіх такіх спраў, ацэнены і даследаваны ўсе наяўныя рэчыўныя доказы.
Пры гэтым Іван Наскевіч адзначыў, што калі да ўтварэння СК у Беларусі штогод заставалася да 30 нераскрытых спраў, то ў 2018 годзе — іх усяго пяць. Гэта стала вынікам у тым ліку новых магчымасцяў у галіне генетычных даследаванняў.
Паводле telegraf.by