У Беларусі менш за 400 выпадкаў COVID-19 за суткі. Памерлых па-ранейшаму 10

Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за суткі ў краіне выявілі 398 выпадкаў каронавіруса. Гэта самы нізкі паказчык з 6 кастрычніка мінулага года.

web_tass_39716556.jpg


Агульная колькасць пацверджаных дыягназаў склала 411 551 ад пачатку пандэміі, паведамляе REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 215 чалавек. У цэлым ачунялымі лічацца 404 240 пацыентаў.

За суткі памерлі яшчэ 10 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр пандэміі склала 3063.

У краіне зрабілі 6,667 млн. тэстаў, з іх 11 724 — за мінулыя суткі.

Поўны курс вакцынацыі прайшлі ўжо 484,3 тыс. чалавек, а першую дозу прышчэпкі паспелі атрымаць 776,6 тыс.