У Беларусі — новы афіцыйны рэкорд па сутачным захворванні COVID-19
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла аб рэгістрацыі 1989 новых выпадкаў COVID-19 за суткі. Гэта — новы рэкорд сутачнага захворвання па афіцыйнай статыстыцы.

Агульная колькасць пацверджаных Міністэрствам аховы здароўя выпадкаў COVID-19 у краіне вырасла да 522 275, піша REFORM.by.
Выпісаныя за дзень 1490 пацыентаў. Усяго афіцыйна ачунялі 507 413 чалавек.
За суткі памерлі яшчэ 13 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж ведамства пацвярджае 4041 смяротны выпадак.
У краіне зроблена амаль 8,27 млн тэстаў, у тым ліку 30939 за мінулыя суткі.