Вірусы не лётаюць? У Беларусі прыпынілі прафілактычныя медагляды

У Беларусі прыпынілі прафілактычныя медагляды. Адпаведны загад прыняло Міністэрства аховы здароўя. Іх адновяць, калі стабілізуецца эпідэміялагічная сітуацыя па COVID-19. Праўда, ёсць і выключэнні.

755885858044638_1.jpg


Згаданы загад мае назву «Аб пытаннях арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19». У ім ідзе гаворка пра тое, што паліклінікі і бальніцы краіны пераходзяць на рэжым працы ў эпідэміялагічны перыяд, абумоўлены павышэннем захворвання інфекцыяй COVID-19 і ВРІ, піша Еўрарадыё.

minzdrav.gov.by

minzdrav.gov.by


Рашэнні аб планавых шпіталізацыях будуць прымацца самімі бальніцамі.