У Беларусі — новыя «экстрэмісцкія фарміраванні»
Чаты «Бульвар Непокоренных» і «97% Chausy» прызнаныя МУС экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Таксама да экстрэмісцкіх фарміраваннаў КДБ прылічыў платформу «Сход».
![Калаж Яўгена Карташова Калаж Яўгена Карташова](/img/v1/images/1c8c84f1d4b2714d78db57131b493439.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Калаж Яўгена Карташова
Telegram-чаты «Бульвар Непокоренных» і «97% Chausy» прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі, паведамляе прэс-служба МУС. Да экстрэмісцкіх фарміраваннаў таксама залічылі «Сход» — лічбавую платформу, што была створаная для вылучэння і выбару наподных прадстаўнікоў, якія маглі б удзельнічаць у нацыянальным дыялогу.
У паведамленні тэлеграм-канала МУС адзначаецца: "Экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя групы грамадзян, якія аб'ядналіся з дапамогай інтэрнэт-рэсурсу «Платформа народных прадстаўнікоў «Сход», а таксама Telegram-чатаў «Бульвар Непокоренных» і «97% Chausy»".