У Беларусі пачалі вытворчасць вакцыны «Спутник V»
У Беларусі выпусцілі першыя валідацыйныя серыі вакцыны «Спутник V». Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя са спасылкай на кіраўніка ведамства Дзмітрыя Піневіча.
РУП «Белмедпрэпараты» днямі запускае вытворчасць гэтай расійскай вакцыны супраць каранавіруса. Тэхналогію ў Беларусь перадала расійская кампанія АН «Генерыум». На пляцоўках «Белмедпрэпаратаў» праводзіцца працэдура разліву першых валідацыйных серый вакцыны. Прамысловы выраб вакцыны «Спутник V» абяцаюць пачаць пасля атрымання вынікаў вывучэння стабільнасці першых серый.
Дарэчы, Польшча тым часам заявіла, што будзе прапускаць праз мяжу толькі тых, хто атрымаў прышчэпку ад каранавіруса вакцынай, сертыфікаванай у ЕС. Вакцына «Спутник V» у гэты пералік не трапляе.
racyja.com