У Беларусі шэсць новых палітвязняў

Колькасць палітвязняў у Беларусі працягвае расці. Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 6 чалавек. Гэта Уладзімір Аляксееў, Андрэй Грыва, Максім Жалязнаў, Генадзь Казючыц, Іван Курыленка і Максім Шаўлінскі. Праваабарончая супольнасць лічыць іх справы палітычна матываванымі і патрабуе вызвалення, піша «Вясна».

586.jpg

Жалязнаў асуджаны за «абразу прадстаўніка ўлады» на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі, Казючыц па тым жа артыкуле — на 2 гады абмежавання волі, Аляксееў — на тры гады абмежавання волі за «абразу прадстаўніка ўлады», «абразу суддзі» і «паклёп», Шаўлінскі — на 2 гады абмежавання волі за «паклёп», Курыленка атрымаў тры гады абмежавання волі за «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады». Усе — з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, яны накіраваны для адбыцця пакарання.

Грыва асуджаны на 2 гады папраўчай калоніі за «абразу прадстаўніка ўлады», «абразу суддзі» і «абразу прэзідэнта».