У Беларусі за суткі 1985 новых выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб 1985 новых выпадках заражэння COVID-19 у Беларусі за суткі. Усяго, паводле афіцыйных звестак, у краіне было зарэгістравана 600 168 хворых.
З учорашняга дня выпісаныя 2 648 пацыентаў. Афіцыйна ачунялі 573 994 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне памёр 4631 інфікаваны пацыент. За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек.
Усяго праведзена 9 631 444 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 37 694 даследаванняў.