У Беларусі заблакавалі сайт «Беларускі партызан»
Інтэрнэт-рэсурс «Беларускі партызан» перастаў адчыняцца ў беларускіх карыстальнікаў. Міністэрства інфармацыі паведаміла, што прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да сайта.
«Дадзенае рашэнне прынята па выніках маніторынгу гэтага рэсурсу, які выявіў сістэматычнае парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Па звестках ведамства, на інфармацыйным рэсурсе рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх змяшчаецца забароненая інфармацыя. Міністэрства звярнула ўвагу на тое, што сайт размешчаны за межамі нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт.
Аб недаступнасці рэсурсу першымі паведамілі карыстальнікі мабільнага інтэрнэта МТС і фіксаванага інтэрнэта Velcom увечары 14 снежня. Пакуль блакіроўка працуе не ва ўсіх беларускіх правайдэраў.
Паводле: tut.by