У Беларусі захоўваецца небяспечнае надвор'е

Ужо другі дзень у Беларусі моцны вецер, які ўжо выклікаў значныя пашкоджанні.

1556173535_1537958886_1529494113_06dc3253b00da991.jpg

Ратавальнікі нагадваюць, што і сёння ў Беларусі чакаецца моцны вецер. Парывы будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду. Гэта можа выклікаць і абрывы ліній сувязі і электраперадач, пашкоджанне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, падзенне дрэў, ДТЗ, пажары ў жылых дамах і гэтак далей.
Тым часам ратавальнікі і энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы ўчорашняй непагадзі. Два чалавекі праз яе апынуліся ў шпіталі, пашкоджаныя 32 аўтамабілі, дахі 427 жылых дамоў і каля 700 іншых аб’ектаў, сотні населеных пунктаў застаюцца без святла яшчэ і сёння.