«Белавія» накіравала ў Пецярбург тры рэйсы з-за інцыдэнту ў аэрапорце Мінска

Авіякампанія «Белавія» сёння з-за інцыдэнту ў аэрапорце Мінска і ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я ў іншых паветраных гаванях Беларусі перанакіравала тры рэйсы ў Санкт-Пецярбург як на запасны аэрадром, піша reform.by.

belavia6.jpg

Паводле інфармацыі кампаніі, былі перанакіраваны тры рэйсы:

  • 942 Санкт-Пецярбург — Мінск;
  • 958 Дамадзедава — Мінск;
  • 976 Шарамеццева — Мінск.

Пра тое, калі іх пасажыры змогуць трапіць у беларускую сталіцу, пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, сёння пасля пасадкі ў аэрпорце Мінска выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы самалёт «Узбекскіх авіяліній». Інцыдэнт адбыўся ўжо падчас «рулёжкі». Самалёт не атрымаў пашкоджанняў. Аб пацярпелых не паведамляецца. Лайнер ужо адбуксіравалі да месца стаянкі, а пасажыраў даставілі ў будынак аэравакзала.