У беларускім СІЗА памёр падазраваны ў забойстве топ-менеджара «Смаленскага банка» і яго сям'і
Андрэй Скрыпкін, які быў затрыманы як падазраваны ў забойстве былога топ-менеджара "Смаленскага банка" і яго сям'і, пакончыў з сабой у СІЗА ў Віцебску. Сёння яго павінны былі экстадаваць у Маскву.
Андрэй Скрыпкін, якога падазравалі ў забойстве Міхаіла Яхантава і яго сям'і, пакончыў з сабой у СІЗА. Пра гэта паведамілі сёння раніцай «Інтэрфакс», ТАСС і Baza са спасылкай на крыніцы. Следчы камітэт Беларусі пацвердзіў гэту інфармацыю.
«Следча-аператыўная група цяпер праводзіць агляд у ізалятары. У цяперашні час атрыманыя дадзеныя паказваюць на тое, што мела месца самагубства», — сказала афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Скрыпкін быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі. Паводле звестак Baza, яго 28 кастрычніка павінны былі адправіць у Маскву.
Нагадаем, Міхаіла Яхантава, яго жонку і васьмігадовае дзіцяці знайшлі з прыкметамі гвалтоўнай смерці ў кватэры аднаго з дамоў на Масфільмаўскай вуліцы 26 кастрычніка. На наступны дзень з'явіліся паведамленні, што падазраваны ў забойстве ўстаноўлены і затрыманы на тэрыторыі Беларусі ў Віцебскай вобласці.
Паводле www.interfax.ru, meduza.io