Трайное забойства ў Маскве: загінуў вядомы банкір, яго жонка і васьмігадовы сын
Журналісты даведаліся падрабязнасці пра асобы траих чалавек, парэзаныя целы якіх знайшлі ў аўторак днём у кватэры элітнага ЖК на захадзе Масквы.

Як аказалася, невядомы жорстка расправіўся з сям'ёй вядомага
банкіра. Былі забіты сам Міхаіл Яхантаў, яго жонка і дзіця.
Загінулы быў фігурантам справы аб
банкруцтве ААТ «Смаленскі банк» у 2016 годзе. Паводле версіі следства, Яхантаў у
шэрагу высокапастаўленых супрацоўнікаў маскоўскага філіяла банка абвінавачваўся ў
вывадзе на рахункі падкантрольных замежных кампаній больш за 600 млн. рублёў і
наўмысным банкруцтве.
У кватэры на Масфільмаўскай вуліцы, дзе знайшлі тры трупы,
цяпер працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта РФ. Па факце здарэння ўзбуджаная
крымінальная справа па артыкуле «Забойства дзвюх і больш асоб».
Паводле «РосБалт».