У Бярозаўскім раёне без гаспадара засталіся каля 30 сабак. Валанцёры просяць дапамогі
У вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёна без гаспадара застаўся сабачы прытулак. Валанцёры б’юць у званы, просяць дапамогі, каб выратаваць жыццё гадаванцам.

Паведамляецца,
што гаспадар прытулка здзейсніў суіцыд. Усяго ў прытулку каля 30 сабак. Валанцёры называюць іх «смяротнікамі».
«Хутка на іх выклічуць ЖКГ, і іх усіх адстрэляць! Малю, дапамажыце выратаваць іх! Сабакі ўтрымліваюцца ў жудасных умовах. Валанцёры ездзяць па чарзе карміць іх... Ёсць і шчанюкі, і дарослыя сабакі, і ўсе глядзяць умольна прама ў душу. Людзі, падарыце дом любому з іх!» —гаворыцца ў допісе на інстаграм-старонцыі sos_kobrin.
Калі нехта гатовы ўзяць да сябе гадаванца з прытулка, трэба патэлефанаваць па адным з наступных нумароў: +375292026505 (Іна), +375297986473 (Людміла).
