У БНТУ каля 150 чалавек адпраўлены на дыстанцыйнае навучанне
«Да 150 чалавек» адпраўлена на дыстанцыйнае навучанне на некалькіх факультэтах БНТУ ў сувязі з каронавірусам. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўніверсітэта.
Адміністрацыя ВНУ падкрэслівае, што надзвычайнай сітуацыі няма: у асноўным за мінулы тыдзень на кожным факультэце было зафіксавана па адным-два выпадкі захворвання. Акрамя трох — факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва (ФМП), энергетычнага факультэта (ЭФ) і механіка-тэхналагічнага факультэта (МТФ).
«Там сітуацыя такая: да 150 чалавек адпраўлена на самастойную працу з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ). Варта адзначыць, што ў большасці выпадкаў хвароба праходзіць бессімптомна», — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым дакладную колькасць хворых і кантактных асоб універсітэт не называе. Студэнтаў з каронавірусам у БНТУ змяшчаюць у кантактны цэнтр на базе інтэрната №17 — у крыле першага паверха з асобным уваходам.
Паводле REFORM.by