У Брэсце гумарысты нафоташопілі БЧБ-сцягі на сценах. Прыехалі міліцыя і камунальшчыкі
Некаторыя СМІ і телеграм-каналы падхапілі фэйковую інфармацыю аб намаляваных на сценах сцягах. Як выявілася, не драмалі і пільныя службы па барацьбе з усім бел-чырвона-белым.
![brefejkfla_2_17102020.jpg brefejkfla_2_17102020.jpg](/img/v1/images/brefejkfla_2_17102020.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У некаторых телеграм-каналах з'явіліся пасты з фота намаляваных на сценах БЧБ-сцягах ў некалькіх месцах Брэста, паведамляе «Першы рэгіён». Інфармацыя хутка распаўсюдзілася па многіх мясцовых пабліках, і нават у цэнтральных СМІ. «Сёння Дзень сцяга, ці што?» — задаваліся пытаннем адміны.
На самай справе сцягі аказаліся нафоташопленымі. Нейкі гумарыст закінуў гэтыя фотаработы ў буйныя паблікі. Але чаты ўважліва чытаюць і ў міліцыі. Супрацоўнікі «павяліся» на «Дзень сцяга» і прыбылі на месца «здарэння». Неўзабаве з'явіліся і камунальшчыкі.
![photo_2020_10_17_17_14_51.jpg photo_2020_10_17_17_14_51.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_17_17_14_51.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)