У Брэсце пабудуюць мячэць імя бацькі Рамзана Кадырава
Мячэць імя бацькі Рамзана Кадырава плануецца пабудаваць у Брэсце, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на афіцыйны партал Чачэнскай рэспублікі.

Мячэць імя Ахмата Кадырава ў Грозным / grozny-inform.ru
15 снежня ў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўніка духоўнага кіраўніцтва мусульманаў Чачні Суп’яна Курбанава з муфціем Беларусі Абу-Бекірам Хазрат Шабановічам.
Ад імя Беларусі Шабановіч прапанаваў фонду імя Ахмата-Хаджы Кадырава пабудаваць мячэць. Гэты фонд займаецца ўзвядзеннем, рэканструкцыяй і аднаўленнем мячэцяў у розных краінах.
Мячэць у Брэсце атрымае імя першага прэзідэнта Чачні Ахмата-Хаджы Кадырава — гэта бацька цяперашняга чачэнскага кіраўніка Рамзана Кадырава.
Дарэчы, мячэць імя Ахмата Кадырава ў Грозным мае назву «Сэрца Чачні».