Абвясцілі прысуды для ўжо 11-й групы фігурантаў «карагоднай» справы ў Брэсце

17 снежня ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Таццяна Лаўранюк абвясціла прысуды 12 абвінавачаным, паведамляюць праваабаронцы.

vodomet1.jpg


У рамках так званай «карагоднай» справы асудзілі 114 чалавек. Сёння, 17 снежня, прысуды вынесеныя дванаццаці — амаль усім розныя тэрміны «хатняй хіміі», як і прасіў пракурор:
▪️ Уладзімір Гарбавец — 2 гады «хіміі» (абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ);▪️ Кацярына Шпак — 3 гады «хатняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання у ПУАТ);▪️ Аляксандр Бадавец і палітвязень Віктар Кухарчук — 2.5 гады «хатняй хіміі» (апошняму залічыць тэрмін знаходжання пад вартай з 18 кастрычніка);▪️ па 2 гады «хатняй хіміі» — усім астатнім (Павел Хамічук, Кірыл Дарашчук, Барыс Галанін, Вольга Федарэнка, Анастасія Жукавец, Дзмітрый Капылоў, Ігар Грабінскі, Марына Ушыўкова).
Менавіта такія тэрміны і прасіў пракурор Ягор Кронда.
Такім чынам, на гэты момант у рамках так званай «карагоднай» справы ўжо асуджана 114 чалавек. Нагадаем,што іх усіх прызнаюць вінаватымі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт.342 КК).