У Мазыры судзяць юнакоў за ўдзел у мінулагодніх пратэстах

Суд зрабілі закрытым, бо «ў краіне складаная палітычная сітуацыя, людзі настроеныя супраць супрацоўнікаў МУС», паведамляюць праваабаронцы.

photo_2021_12_16_10_23_12.jpg

У Мазыры новы суд за жнівеньскія падзеі мінулага года: юнакоў вінавацяць у счэпцы, кіданні камянёў і бутэлек

Пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Мікіты Сілівончыка і Максіма Куксачэнкі, 2003 года нараджэння. Юнакоў абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК) і ў гвалце або пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Згодна з абвінавачваннем, хлопцы станавіліся ў счэпку, кідалі камяні і бутэлькі ў бок супрацоўнікаў міліцыі, палілі аўтамабільныя пакрышкі.

Па хадайніцтву пацярпелых судовае пасяджэнне зрабілі закрытым у сувязі з тым, што «ў краіне складаная палітычная сітуацыя, людзі настроеныя супраць супрацоўнікаў МУС, могуць быць раскрытыя персанальныя дадзеныя пацярпелых».