У Брэсце пратэсты супраць «патаемнай» інаўгурацыі і затрыманні

Ужо а 18-й у цэнтр Берасця сышлася ладная калона месцічаў. На бульвары Касманаўтаў іх заспеў АМАП. Затрымлівалі на месцы і ў дварах.

1_inauhu_bre_logo.jpg


Але пратэстоўцы не здаліся. Пасля 19-й воклічы “Жыве Беларусь!” і апладысменты раздаваліся каля кінатэатра “Беларусь”. “Ціхушнікі” сачылі, таму панаваў дыфузны рух і разлегласць па пешаходнай вуліцы Савецкай ад будынка, дзе да выгнання месцілася крама “Князь Вітаўт”, і да перасячэння з праспектам Машэрава. Людзей магло быць некалькі соцень.

5.inauhu_bre_logo.jpg


Каля кінатэатра “ціхушнікі” на чале з чалавекам, які нагадваў намесніка начальніка Ленінскага РАУС, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўніка Самасюка, без бачных на тое падставаў затрымалі раварыстку. Казалі, што ў яе ў заплечніку сцяг.

2._inauhu_bre_logo.jpg
3.inauhu_bre_logo.jpg
4_inauhu_bre_logo.jpg