У Брэсце затрыманы актывіст Ігар Маслоўскі
У Брэсце 27 жніўня затрыманы старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Як паведаміла БелаПАН кіраўнік гарадской структуры сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Маслоўскага прыблізна ў 11.20 на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Камуністычнай.
«Маслоўскаму сказалі, што ён затрыманы, пасадзілі ў цывільны аўтамабіль і павезлі. Затрымлівалі Маслоўскага два чалавекі: адзін у міліцэйскай форме, другі ў цывільным адзенні», — расказала Канюс.
Паводле яе слоў, Маслоўскага даставілі ў Ленінскі РАУС.