У доме медыяменеджаркі Галіны Малішэўскай адбываецца ператрус. Абноўлена

Дадому да медыяменеджаркі Галіны Малішэўскай прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Цяпер там адбываецца ператрус.

Ілюстрацыйнае фота 

Ілюстрацыйнае фота 

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Еўрарадыё.

Тэлефон яе мужа Віктара Малішэўскага — колішняга галоўнага рэдактара Еўрарадыё і officelife.media, а цяпер кіраўніка прэс-службы аднаго з камерцыйных банкаў — недасяжны.

Яго калегі забілі трывогу, калі з самай раніцы Малішэўскі не з’явіўся на працы.

Пазней Віктар Малішэўскі паведаміў, што з ім усё добра, ён на волі.