Ператрус у Малішэўскіх быў звязаны са «справай Прэс-клуба»

Ператрус у кватэры медыяменеджараў Малішэўскіх быў звязаны са справай «Прэс-клуба». Пра гэта паведаміла Галіна Малішэўская.

6bb6d423_395d_4ca7_b024_e214ab311df4_w1023_r1_s.jpg


«Прыходзілі па пытанні майго супрацоўніцтва з “Прэс-клубам”», — патлумачыла яна прычыну ператрусу. Ці забралі з кватэры штосьці Галіна Малішэўская не ведае.

Як распавядала Еўрарадыё, ператрус у кватэры Малішэўскіх адбыўся зранку 10 лютага. Праводзілі яго супрацоўнікі ДФР. Неўзабаве пасля ператрусу Віктар Малішэўскі паведаміў, што знаходзіцца на волі, — ён выйшаў на сувязь пасля допыту ў Дэпартаменце фінасавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. Цяпер ён на працоўным месцы ў «Альфа-Банку», дзе кіруе дэпартамэнтам камунікацый.

Арышту і пературсы па «справе Прэс-клуба» адбыліся 22 снежня 2020 года. Заснавальніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Праграмнага дырэктара Алу Шарко, дырэктара Сяргея Альшэўскага, аператара Пятра Слуцкага і былую супрацоўніцу Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну падазраюць у саўдзеле. Праваабаронцы прызналі ўсіх палітвязнямі.

Сваякі арыштаваных заплацілі суму шкоды, якую налічыла следства, каб змяніць меру стрымання. Аднак нікога з супрацоўнікаў «Прэс-клуба» з-пад варты не выпусцілі.

Галіна Малішэўская ўдзельнічала ў праектах «Прэс-клуба».