У другі раз пройдзе ўганараванне лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля

У Дзень народзінаў Аляксея Караля, 29 траўня прагучаць імёны маладых журналістаў-лаўрэатаў конкурсу імя галоўнага рэдактара «Новага часу» Аляксея Караля.

premija_karalia.jpg


У культурніцкай прасторы «Тартак» (Магілёўская2\2) а 15-й гадзіне ў другі раз назавуць пераможцаў у намінацыях найлепшы грамадска-палітычны, сацыяльна-эканамічны і культурна гістарычны матэрыял. Акрамя таго, дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў у гэтым годзе будзе названы лаўрэат у чацвёртай намінацыі — найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял.

Лаўрэатаў конкурсу акрамя падарункаў чакае прапанова далейшай самарэалізацыі ў дружнай камандзе «Новага часу».

З артыкуламі, якія рэдакцыя адабрала для удзелу ў конкурсе можна пазнаёміцца на адмысловай старонцы сайта «Новага часу». Таксама вы можаце яшчэ прагаласаваць за артыкулы, якія вам больш спадабаюцца.
Чакаем вас 29 траўня 2018 года ў культурніцкай прасторы «Тартак» а 15-й гадзіне. Уваход вольны.
А вось як прайшло ўганараванне лаўрэатаў першага конкурсу імя Аляксея Караля ў мінулым годзе.

У Мінску названыя лаўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля