У Дудутках падчас святкавання Масленіцы людзі крычалі «Ухадзі» (відэа)
І нічога ім за гэта не было. Як раз спальвалі пудзіла, было вельмі весела.

Ілюстрацыйны здымак
У Дудутках Пухавіцкага раёна, дзе месціцца вядомы музейны комплекс старажытных беларускіх народных рамёстваў і тэхналогій, сёння адзначалі Масленіцу і праводзілі зіму. Згодна з народным абрадам, спалілі і пудзіла. Падчас гэтага фінальнага акт у свята людзі пачалі скандзіраваць «Ухадзі!»
Вокліч «Ухадзі» набыў папулярнасць падчас мінулагодніх пратэстаў, калі гэткім чынам беларусы патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
Відэа TUT.BY.