Фільм «Залатое дно» набраў ужо 5 мільёнаў праглядаў
Фільм амаль адразу патрапіў у трэнды Youtube.
![photo_2021_03_14_10_10_08.jpg photo_2021_03_14_10_10_08.jpg](/img/v1/images/photo_2021_03_14_10_10_08.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Інфармацыя на сервісе Youtube сведчыць, што фільм «Залатое дно», які зрабіла каманда тэлеграм-канала Сцяпяна Пуцілы, набраў ужо пяць мільёнаў праглядаў.
Фільм з'явіўся некалькі дзён таму. У ім распавядаецца аб рэзыдэнцыях і іншай маёмасці Аляксандра Лукашэнкі і завоблачных коштах гэтай уласнасці. Фільм амаль адразу патрапіў у трэнды Youtube.
Аляксандр Лукашэнка ўжо пракаментаваў відэа, праўда, па сутнасці нічога не сказаў.