У Дзяржынску затрымалі мужчыну за БЧБ-ўпрыгожванні на доме
Людзі з міліцыі патрабавалі зняць ўпрыгажэнні з вокнаў, японскі сьцяг і стужачкі з дома.

Жыхар Дзяржынска Буйноўскі Віталь быў затрыманы сёння ў сябе дома.
Людзі з міліцыі патрабавалі зняць ўпрыгажэнні з вокнаў, японскі сьцяг і стужачкі з дома. У выніку знялі самі, а Віталя забралі.
Жонцы абяцалі, што сёння адпусцяць. Але ўсё ж такі не адпусцілі і сказалі, што затрыманы да суда. Перадачу прымаць адмаўляюцца.