У Філадэльфіі прайшла акцыя супраць міліцэйскага гвалту ў Беларусі (фота)
12 жніўня каля будынку гарадской ратушы Філадэльфіі сабралася больш за тры дзясяткі беларусаў.

Яны прыйшлі на акцыю, арганізаваную сайтам мясцовых беларускіх палітычных актывістаў belphilly.org, каб выказаць сваю незадаволенасць і азнаёміць навакольных з міліцэйскімі бясчынствамі ў Беларусі.

Спачатку калона прайшла ад помніка Тадэвушу Касцюшку па цэнтральных вуліцах Філадэльфіі і, калі дайшлі да будынку гарадской ратушы, правялі акцыю.



На акцыі гучалі лозунгі супраць рэжыму Лукашэнкі і міліцэйскага бязмежжа, былі раздадзеныя ўлёткі для азнаямлення жыхароў Злучаных Штатаў з сітуацыяй у Беларусі.