ЗША: КНДР павінна спыніць «правакацыйныя» дзеяньні

ЗША заявілі, што Паўночная Карэя павінна спыніць «правакацыйныя» дзеянні, нагнятаць напружанасць.

Дональд Трамп і Сі Цзінпін

Дональд Трамп і Сі Цзінпін

Заява Белага дому з'явілася раніцай 12 жніўня — пасля тэлефоннай размовы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа са старшынём КНР Сі Цзінпінам, які заклікаў Вашынгтон устрымацца ад «словаў і дзеянняў», якія могуць «пагоршыць» і без таго напружаную сітуацыю на Карэйскім паўвостраве. Абодва лідэры пацвердзілі сваю прыхільнасць ідэі бяз'ядзернай зоны ў рэгіёне.
Амэрыканскі прэзідэнт увесь час падахвочвае Кітай узмацніць ціск на КНДР, каб дамагчыся замарожвання яе ракетнай і ядзерных праграмаў. У пятніцу Трамп заявіў аб поўнай баявой гатоўнасці арміі ЗША і магчымасці ваеннага адказу на «неабдуманыя» крокі Пхен'яну.
Паўночная Карэя адхіляе прынятую 5 жніўня рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН аб сур’ёзным узмацненні санкцыяў супраць яе.
Толькі ў ліпені КНДР ажыццявіла два запускі міжкантынентальных балістычных ракет, якія, як сцьвярджаецца, здольныя несці ядзерны зарад і даляцець да Злучаных Штатаў.
Радыё Свабода