У Гародні міліцыя атакавала лекцыю расійскага філосафа

Сёння, 9 кастрычніка, каля 16.30 у Гродна міліцыянты ўварваліся на лекцыю расійскага філосафа Пятра Рабава, якая мусіла адбыцца ў прасторы "Цэнтр гарадскога жыцця".

22308781_482379548807526_4257487763563005223_n.jpg


Пра гэта паведамляе анархісцкі сайт "Прамень".
Тэмай лекцыі была заяўленая "Лібертарная сацыяльная мысль апошняй траціны ХХ — пачатку ХХІ ст." Дзве лекцыі падобнага кшталту мусілі адбыцца ў Гродна сёння і заўтра і анансаваліся ў адкрытых крыніцах.
Пётр Уладзіміравіч Рабаў — дацэнт кафедры філасофіі МГУ, кандыдат філасофскіх навук, аўтар мноства кніг па філасофіі і гісторыі а таксама ветэран расійскага анархісцкага руху.
На гэты момант вядома аб прыблізна 20 затрыманых, улічваючы самога Рабава, усе яны знаходзяцца ў Ленінскім РАУС, дзе іх па чарзе дапытваюць.
У 21:30 стала вядома, што ўсіх затрыманых адпусцілі.