У Гомелі падчас ператрусу міліцыя забрала ў жанчыны 5000 долараў і кавалак пенапласту
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-каналах.

У Гомелі падчас ператрусу міліцыя забрала ў жанчыны 5000 долараў і кавалак пенапласту.
На гэтым тыдні міліцыя Гомеля актыўна шукала ў дамах жыхароў горада прыкметы БЧБ. Пад зачыстку трапіў Дзмітрый Емяльянчык. Пакуль ён сядзеў у РУУС, міліцыя прыйшла з ператрусам у дом яго маці.
У выніку ў жанчыны знайшлі маленькі кавалак пенапласту (прыкладна 30 на 40 см), пасярэдзіне якога была намаляваная чырвоная паласа. Спачатку канфіскавалі яго, а затым — яшчэ 5000 долараў, якія Дзмітрый збіраў, каб купіць машыну.