У Гомелі распачатая крымінальная справа на тых, хто павесіў на плошчы Леніна бел-чырвона-белы сцяг
У нядзелю на мірнай акцыі ў Гомелі на плошчы Леніна ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. Цяпер таму, хто гэта зрабіў, давядзецца адказваць перад судом.
Як рэдакцыі «Моцных Навін» паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, распачатая крымінальная справа. Следчыя ўстанаўліваюць акалічнасці здарэння.
Справу завялі па артыкуле аб абразе дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК). Паводле версіі следства, на плошчы Леніна "невызначаныя асобы спусцілі дзяржаўны сцяг, абматалі яго вакол тычкі, а праз некаторы час скруцілі яго і змясцілі каля агароджы Гомельскага палацава-паркавага ансамбля".