
— Раніцай нас завезлі ў ІЧУ, потым — у суд. І вось пасля суда з Сашам стала дзеяцца нядобрае. Хоць, потым кажуць, што яшчэ і ў камеры з ім ужо адбывалася дзіўнае. Саша паводзіў сябе неадэкватна, яго калаціла. Пасля суда нас хацелі везці ў ІЧУ, але адвезлі зноў у спартзалу РАУС. Там Саша стаў зусім губляцца. Прасіў грошай на праезд, каб даехаць да дому, ўставаў, спрабаваў выйсці з залы. Побач сядзеў студэнт з Туркменістана — 3 курс медуніверсітэта, — ён сказаў, што Сашу трэба ў бальніцу, яму трэба тэрмінова аказваць дапамогу. — распавёў tut.by мужчына, які апынуўся разам з Аляксандрам у зняволенні.
Раней маці хлопца казала, што ў яго былі праблемы з сэрцам. У рукі АМАПу ён трапіў выпадкова, яго схапілі, калі ён ехаў да дзяўчыны.