Вось што паведамляе Пётар Кузняцоў:
«Датэлефанаваўся да прадстаўніка абласнога УУС Віталя Прыстромава. Ён пацвердзіў затрыманне Надзі, паведаміў, што "ў сувязі з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу па артыкуле 23.34". На маё пытанне, па якім эпізодзе, паколькі ў мерапрыемствах ні ў якіх яна не ўдзельнічала, паведаміў, што "Не магу вам сказаць, думаю, там ёсць падставы".
Рэпрэсіі ў дачыненні да супрацоўнікаў выдання пачаліся яшчэ ўчора. Галоўнага рэдактара "Моцных навінаў" Ганну Якштас і карэспандэнта выдання Дзяніса Якштас затрымалі, у кватэры зрабілі ператрус. Цяпер іх абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле, па якім менавіта, паведаміць адмовіліся.
