У гомельскай школе збіраюцца святкаваць Дзень яднання Беларусі і Расіі. За кошт бацькоў
У гомельскай школе № 27 вырашылі з шыкам адсвяткаваць Дзень яднання Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка. Вось толькі ёсць адно «але» — за кошт бацькоў.

У школе № 27 мерапрыемства запланавана на 29-30 сакавіка, аднак падарункі для гасцей трэба прыгатаваць загадзя. Кожны клас павінен падрыхтаваць па тры сувеніра: гэта могуць быць вырабы з саломы ці дрэва, керамічныя вырабы, лялькі, распавядае gomel.today. Характэрна, што кіраўніцтва школы нават дало падказку класным кіраўнікам, дзе менавіта гэтыя сувеніры можна купіць.

Бацькоў закране не толькі фінансавы бок, а класным кіраўнікам давядзецца ўскласці на сябе яшчэ адну нялёгкую задачу — яны павінны быць гатовымі да рассялення дзяцей па сем'ях, гаворыцца ў аб'яве.