У Гродна чытачы не змогуць набыць чарговы нумар «Новага Часу» ў шапіках
Гроднаоблсаюздрук паведаміў рэдакцыі НЧ і іншых друкаваных выданняў, што з-за каранціну па каронавірусу ўсе супрацоўнікі склада горада Гродна знаходзяцца дома да 5 верасня.
![indesign_3yh0nlbgh0.png indesign_3yh0nlbgh0.png](/img/v1/images/indesign_3yh0nlbgh0.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта тычыцца толькі шапікаў Белсаюздруку ў Гродна. У іншыя населеныя пункты Гродзенскай вобласці чарговы нумар "Новага Часу" паступіць у продаж.
Калі хтосьці з нашых сталых чытачоў хоча атрымаць №33 "Новага Часу", звяжыцеся, калі ласка, з рэдакцыяй.