У Гродне адкрыецца фітнэс-клуб, дзе ўсё па-беларуску
Фітнес-клуб «Моцны» адкрыецца ў пачатку жніўня на вуліцы Болдзіна. Ужо цяпер у клуба назва і слоган на беларускай мове. Плануецца, што і персанал паступова загаворыць на роднай мове.
Мы стараемся зрабіць фітнес-клуб настолькі добрым, наколькі гэта магчыма, і плануем развіваць яго ў будучыні, а як у нас гэта атрымаецца кожны зможа ацаніць сам. Таму запрашаем і будзем вельмі рады бачыць усіх у ліку нашых наведвальнікаў, — распавядае адна з уладальнікаў фітнес-клуба Алена Палуйчык. — Што ж тычыцца мовы, то на мой погляд, нашы людзі яшчэ не зусім гатовыя да такой глабальнай змены. Са старту рускую мову выцесніць не атрымаецца, будзем рухацца да гэтага паступова. Спачатку гэта будзе толькі назва, слоган, а потым адміністратар пяройдзе на мову, і толькі калі нашы кліенты будуць да гэтага «гатовыя», тады і ўвесь персанал загаворыць на беларускай мове.
Знаходзіцца клуб недалёка ад Пышкоў. Яго агульная плошча 220 м. Побач з клубам вялікая паркоўка. У клубе будуць сучасныя прафесійныя трэнажоры, бегавыя дарожкі, эліпсоід, велатрэнажоры і іншае.
Hrodna.life