У Гродне і Мінску супраць пратэстоўцаў ужылі газ

Сілавікі ўпершыню за апошнія тыдні пратэстаў ужываюць газ супраць дэманстрантаў.

Фота tut.by

Фота tut.by

У Гродне адбываюцца жорсткія затрыманні з ужываннем спецсродкаў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода.





Таксама пра ўжыванне газу супраць мірных пратэстоўцаў напісала ў фэйсбуку гродзенская журналістка Вольга Корсун.



Як перадае tut.by, у  Мінску ля ачаплення Палаца незалежнасці хтосьці распыляе пярцовы газ, ад якога рэжа вочы і горла. Але людзі працягваюць стаяць. Распыляючы пярцовыя балончыкі, сілавікі спрабуюць адагнаць тых пратэстуючых, якія спрабуюць пісаць на агароджы. Раней сілавікі ўжылі супраць дэманстрантаў слезацечны газ.