Хапун у Мінску: Ратуючыся, людзі скачуць у раку, ціхары б'юць вітрыны
Пра масавыя затрыманні ў цэнтры сталіцы паведамляюць тэлеграм-каналы.

Па інфармацыі tut.by, у Парку Перамогі не менш як 20 затрыманых.
Перад гэтым людзі са шчытамі і ў шлемах, якія перакрылі вуліцу Леніна, рэзка пабеглі наперад, на дэманстрантаў. Як перадаюць журналісты TUT.BY, гэта было вельмі нечакана: пратэстоўцы ніяк не правакавалі людзей у шлемах.
Відэа затрымання людзей ля Палаца незалежнасці:
Таксама паведамляецца, што затрыманні пачаліся на Нямізе
Затрымліваюць людзей, якія вяртаюцца з шэсця невялікімі групамі.
Людзей выцягваюць нават з кавярняў
Супрацоўнік кавярні распавядае, што адбылося.
Няміга. Хлопец бяжыць ад сілавікоў і кладзецца на зямлю. Невядомы падбягае і б'е яго дубінкай. Дзяўчына спрабуе закрыць яго сваім целам.