У калоніі №22, меркавана, павесіўся зняволены
Аб гэтым паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на суполку "Беларуская турма".
![nory.jpg nory.jpg](/img/v1/images/nory.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У папраўчай калоніі № 22 паведамілі, што ўсю інфармацыю можна даведацца ў прэс-службе МУС. Яе тэлефоны пакуль недаступныя.
Інфармацыя пра магчымае самагубства зняволенага з'явілася ў суполцы «Беларуская турма» ранкам 8 сакавіка. Паводле яе засіліўся хлапец М. Р, які адбываў пакаранне ў 1-м атрадзе 3-й-сэкцыі.
З некалькіх уласных крыніц Радыё Свабода пацвердзілі, што здарэнне сапраўды было.
Пакуль вядома, што хлапец адбываў пакаранне па арт. 328 («Незаконны зварот наркатычных рэчываў». Нібыта ў яго і раней былі спробы самагубства, з-за чаго ён знаходзіўся на прафілактычным уліку.
Чытайце таксама: Як бунтуюць беларускія турмы.
Папраўчая калонія № 22 знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне. Большасць асуджаных у ёй адбываюць пакаранне па «антынаркатычным» артыкуле. У лістападзе 2018 году зняволеныя зладзілі ў ёй пратэсты.