У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці абрынуўся мост

У Камянецкім раёне разбурылася частка аўтамабільнага моста. Пра гэта паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці

Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці


Разбурэнне адбылося на 19-м кіламетры аўтадарогі Н344 Камянец — Трасцяніца — Лышчыцы — Воўчын, недалёка ад вёскі Рудавец. Гэтая аўтадарога вядзе ад комплекса Астрамечава да вёскі Трасцяніца.
Рух па дарозе цяпер немагчымы. У ДАІ просяць аўтамабілістаў улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту.

Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці

Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці


У абласной ДАІ паведамляюць, што аб’езд пашкоджанага ўчастку магчымы па аўтамабільнай дарозе Р85 Слонім — Высокае — мяжа Рэспублікі Польшча.
Пра прычыны разбурэння моста пакуль не паведамляецца.
Гэта не першы выпадак разбурэння мастоў у Беларусі за апошні час. Нагадаем, у студзені абваліўся мост на Нямізе, які быў адрамантаваны за месяц, а ў красавіку рамонт спатрэбіўся пешаходнаму мосту ў Гарадку.