У картцы напісана «змагарка». Кацярыну Андрэеву паставілі на прафілактычны ўлік у Жодзіна

Асуджаную на 2 гады калоніі журналістку Кацярыну Андрэеву ў жодзінскай турме паставілі на прафілактычны ўлік як асобу, «схільную да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў», паведамляе «Белсат».

sud_anreeva_czulcova._fota_dzmitryja_dzmitryeva__9__logo_1.jpg

Рашэнне прымалася на паседжанні спецыяльнай камісіі, дзе яе запыталі, ці прызнае яна сваю віну. Яна сказала, што не прызнае.
Праз тое, што Кацю паставілі на прафілактычны ўлік, на дзвярах яе камеры ёсць карычневая картка – так пазначаецца наяўнасць у камеры асобы, схільнай да экстрэмізму.
У камеры для яе вызначылі пэўнае месца, дзе яна абавязкова павінна знаходзіцца, калі заходзіць наглядчык. Таксама Кацю цяпер будуць перыядычна выклікаць на прафілактычныя гутаркі. Пры адпраўцы ў калонію статус «схільнай да экстрэмізму» за ёй захаваецца.
Ва ўліковай картцы Каці напісана «змагарка».