У Курапатах асвяцілі новую Алею памяці (фота)
29 кастрычніка ў дзень Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій сябры аркамітэта гісторыка-асветніцкага аб'яднання «Вяртанне памяці» ўшанавалі ў Курапатах памяць нявінна закатаваных у 1920-1950 гг.
Каля Крыжа Палітвязням, расстраляным у сутарэннях турмы НКУС( «амерыканкі») адбыўся мітынг-рэквіем. Удзельнікі зачыталі прозвішчы тых, хто быў расстраляны 29-30 кастрычніка 1937 г. — 130 чалавек — дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, грамадскх дзеячоў БССР.
Пасля прысутныя ўсклалі кветкі, запалілі знічкі. Святар Аўтакефальнай царквы ў Беларусі айцец Леанід Акаловіч зачытаў малітву за нявінна забітых, а пасля асвяціў новую Алею Памяці палітвязняў (24 крыжы), якую валацеры Талакі -2016 ўсталявалі напярэдадні .
Грамадскі актывіст Бамбіза Мікола ўсталяваў 2 крыжы у памяць аб сваіх рэпрэсаваных родзічах і замацаваў на іх памятныя шыльды. Удзельнікі памятнай акцыі запалілі Зоркавы Шлях(,больш за 300 знічак) у памяць аб нявінна закатаваных продках.
У акцыі прымала удзел больш за 20 чалавек, у тым ліку дзеці Гулагу — Раманоўскі Уладзімір Іванавіч і Тарасевіч Зінаіда Пятроўна, мастак Алесь Цыркуноў, былы палітвязень, лідэр прафсаюза "Салідарнасць" Мікола Аўтуховіч, валанцеры — талакоўцы, прадстаўнікі розных партый, рухаў.
Фота Дыяны Серадзюк