У Курапатах узгадалі ахвяр палітычных рэпрэсій
У Курапатах пад Мінскам актывісты Руху салідарнасці «Разам» правялі традыцыйную штомесяцавую акцыю па ўшанаванні памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

Кажа Вячаслаў Сіўчык:
– Зноўку прыйшлі ў Курапаты 29-га чысла. Бо мэта вось гэтых акцый, якія мы праводзім, вельмі простая: каб у будучым беларускім календары была дата 29 кастрычніка – дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. Палітычныя рэпрэсіі перагарнулі Беларусь, бо амаль усе падзеі ХХ стагоддзя таксама можна ўзгадваць, на вялікі жаль, у Курапатах, бо ў той ці іншай ступені гэта было завязана менавіта на палітычных рэпрэсіях, праз якія прайшла беларуская нацыя.
29 кастрычніка 1937 года ў Менску сталінскімі катамі НКВД былі знішчаныя больш сотні беларускіх інтэлектуалаў: пісьменнікаў, палітыкаў, дзеячаў культуры і навукі.
Паводле Радыё Рацыя