У Лідзе адкрылі помнік Гедыміну. Былі бел-чырвона-белыя сцягі і БРСМ
У Лідзе ўрачыста адкрылі помнік легендарнаму вялікаму князю
Літоўскаму Гедыміну. Конную статую славутай гістарычнай асобы ўсталявалі
яшчэ ў жніўні., піша Еўрарадыё.

фота t.me/bnkbel
Пастамент помніка аздоблены гранітам у колер Лідскага замка, на ім надпіс “Гедымін” і вялікакняжаскі герб “Калюмны”.
На цырымоніі прысутнічалі і прадстаўнікі ўладаў, і апазіцыйныя актывісты. Удзельнікі імпрэзы трымалі афіцыйную сімволіку, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі.

